Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калегі ўгаворваюць Цімашэнку спыніць галадоўку


Юлія Цімашэнка

Юлія Цімашэнка

Старшыня фракцыі БЮТ-Бацькаўшчына Андрэй Кажамякін ад імя лідэраў апазыцыі паведаміў, што разам з калегамі едзе ў лякарню да былога прэм'ера Юліі Цімашэнкі, каб угаварыць яе спыніць галадоўку.

Як паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода, Кажамякін разам зь лідэрамі апазыцыі Арсенем Яцэнюком, Аляксандрам Турчынавым і абаронцам Цімашэнкі Сяргеем Уласенкам адбылі ў бальніцу пасьля пасяджэньня суду ў справе Цімашэнкі.

«Сёньня мы зьвернемся да Юліі Ўладзімераўны як да лідэра ўкраінскай апазыцыі. Ведаючы Юлію Ўладзімераўну як мужнага чалавека, мы скажам ёй, што яна патрэбная Ўкраіне і ўласнай сям'і. Мы скажам, што яе барацьба і яе існаваньне зьяўляецца пагрозай для ўлады», – сказаў Кажамякін.

Учора апазыцыйныя палітычныя партыі: «Бацькаўшчына», «Свабода» і УДАР – ухвалілі сумесны зварот да былога прэм'ер-міністра Юліі Цімашэнкі з заклікам спыніць галадоўку.

Юлія Цімашэнка абвясьціла галадоўку 29 кастрычніка, на наступны дзень пасьля парлямэнцкіх выбараў на знак пратэсту супраць фальсыфікацыі, на яе думку, вынікаў падліку галасоў, а таксама супрацьзаконнага, як яна лічыць, вядзеньня перадвыбарнай кампаніі з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG