Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Экспэрт: інфляцыя ўзрасьце адназначна, дэвальвацыя магчымая


Прырост валавога ўнутранага прадукту ў Беларусі за 10 месяцаў бягучага году склаў толькі 2,2%.

Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі.

Дасягнуты ўздым больш чым удвая саступае сацыяльна-эканамічнаму прагнозу росту ВУП на 2012 год. Урад спадзяваўся, што гэты паказьнік складзе 5–5,5%.

Што гэтыя лічбы азначаюць для звычайнага жыхара Беларусі? На гэтае пытаньне «Свабоды» эканаміст Леў Марголін адказвае так: «Калі валавы ўнутраны прадукт расьце на 2%, а заробкі — на 10%, то трэба чакаць інфляцыі. Яна будзе працягваць уздымацца. А неўзабаве можа быць таксама і дэвальвацыя беларускага рубля».

Інфляцыя за 10 месяцаў 2012 году склала 18%. У 2012 годзе ўрад плянуе ўтрымаць інфляцыю ў межах 20–22%.

Раней Міжнародны валютны фонд прагназаваў, што гадавая інфляцыя ў Беларусі ў 2012 годзе дасягне ўзроўню 60,2%. У 2013 годзе, паводле таго ж прагнозу МВФ, чакалася зьніжэньне гадавой інфляцыі да 30,6%.


XS
SM
MD
LG