Лінкі ўнівэрсальнага доступу

6 мільёнаў эўра на дэмакратыю


Офіс Эўрапейскай камісіі

Офіс Эўрапейскай камісіі

Такую суму перадала Эўракамісія ў Эўрапэйскі фонд за дэмакратыю. Фонд пачне дзейнічаць у наступным годзе.

Ідэю стварэньня фонду высунуў міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі яшчэ ў мінулым годзе. Асноўная мэта фонду — падтрымка дэмакратызацыі ў краінах на ўсходзе і поўдні ЭЗ. Падтрымку атрымаюць дэмакратычныя рухі і лідэры, НДА, незалежныя мэдыі й адукацыйныя ўстановы ў выгнаньні. Пра гэта паведамляе сайт МЗС Польшчы.

Палітоляг Алесь Лагвінец лічыць, што гэта пазытыўныя навіна: «Эўрапейскі фонд дэмакратыі меўся пачаць сваю працу нашмат раней. Ягонае стварэньне — вынік у тым ліку і намаганьняў беларускай грамадзянскай супольнасьці. Гэта азначае, што наўрост спрыяць дэмакратыі і дэмакратам будуць ня толькі дзяржавы-чальцы, але й супольнасьцевыя інстытуцыі».

На пытаньне, на якую суму з гэтых шасьці мільёнаў эўра можа разьлічваць дэмакратычная супольнасьць Беларусі, Алесь Лагвінец адказвае, шо гэта будзе залежаць ад якасьці і колькасьці прадстаўленых праектаў:

«Думаю, Беларусь будзе адной з прыярытэтных краінаў. Беларуская грамадзянская супольнасьць ужо паказала свой патэнцыял на рэгіянальным узроўні ў выпадку Форуму грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG