Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаговы Марафон салідарнасьці — у дапамогу Інэсе Крутой

абноўлена

Інэса Крутая: У мяне няма грошай на апэрацыю
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:22 0:00
Наўпроставы лінк

Архіўнае відэа, красавік 2012. Ахвяра тэракту ў менскім мэтро Інэса Крутая скардзіцца на адсутнасьць грашовай дапамогі з боку ўлады. Паводле ейных словаў, дзяржава прапанавала кампэнсацыю ў памеры 1 млн 750 тысяч рублёў.

Каб дапамагчы ахвяры менскага тэракту Інэсе Крутой і яе бацьку, які апынуўся ў турме, а пазьней у вар’ятні, на сядзібе БНФ будуць зьбіраць грошы, ежу, адзеньне.

Пра гэта паведамляе адна з арганізатарак Марафону Салідарнасьці Ганна Шапуцька. Яна кажа, што рашэньне аказваць адрасную падтрымку прынялі на апошнім Марафоне:

«У Крутых цяжкая сытуацыя. І Інэса і яе маці — інваліды, не працуюць. Ім вельмі патрэбная дапамога. Можна прыносіць усё — і адзеньне (Інэса — недзе 46-га памеру), і рэчы, і грошы, і ежу. І бульбу прыносьце».

У межах падзеі 13 лістапада а 18 гадзіне на сядзібе БНФ пакажуць фільм Вольгі Мікалайчык пра вязьняў плошчы: маладафонтаўца Ўладзімера Яроменка і Аляксандра Малчанава.

Аляксандр Круты прадстаўляў на судзе па справе тэрарыстычнага акту ў Менску інтарэсы сваёй пацярпелай дачкі Інэсы Крутой. Летась 20 верасьня яго затрымалі паводле абвінавачаньня ў хуліганстве, а сёлета ў красавіку накіравалі на прымусовае лячэньне ў Навінкі. Інэса Крутая ўпэўненая, што бацька пацярпеў за сваю пазыцыю, за тое, што задаваў суду «нязручныя пытаньні» і прапаноўваў адмяніць сьмяротную кару.

Цяпер сям’я Крутых знаходзіцца ў цяжкім фінансавым стане.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG