Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нелегалы ідуць зь Беларусі ў Эўропу. Ізноў 21


У Ігналінскім раёне Літвы памежнікі затрымалі яшчэ адну буйную групу нелегалаў, якія спрабавалі патрапіць у Літву зь Беларусі.

Паводле папярэдніх зьвестак, сярод 21 затрыманага – грамадзяне Віетнама і Афганістану, паведаміла BNS са спасылкай на Службу аховы дзяржмяжы Літвы (САДМЛ).

Групу падазроных асобаў затрымалі ў вёсцы Трычунай, каля двух кілямэтраў ад беларускай мяжы.

Затрыманыя, за выключэньнем адной жанчыны, былі без дакумэнтаў. Памежнікі высьветлілі, што 16 нелегалаў зьяўляюцца грамадзянамі Віетнама, а 5 – Афганістана.

САДМЛ пачала дасудовае расьсьледаваньне па факце незаконнага перасячэньня мяжы. Усе нелегалы папрасілі прытулку ў Літве. Пасьля апытаньняў нелегалаў разьмесьцяць у Цэнтры рэгістрацыі замежнікаў у Рукле.

Сёлета гэта ўжо другая затрыманая САДМЛ вялікая група нелегалаў, якія трапілі ў Літву зь Беларусі. Першага лістапада ў гэтым жа раёне быў затрыманы таксама 21 нелегал зь Віетнама і Афганістана.

Сёлета памежнікі затрымалі ў агульнай складанасьці 123 нелегала зь Віетнама і 58 – з Афганістана.
XS
SM
MD
LG