Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка падпалаў і выбухаў


Пасьля выбуху на сьвяткаваньні Дня Рэспублікі, 2008

Пасьля выбуху на сьвяткаваньні Дня Рэспублікі, 2008

У апошнія пятнаццаць гадоў у Беларусі пэрыядычна адбываюцца выбухі, некаторыя – са сьмяротным вынікам.

Красавік 1997 - у ноч на 1 красавіка будынак амбасады Расеі было абстраляны з аўтамата Калашнікава. Сьляды ад куль былі знойдзеныя на сценах як самога амбасады, так і суседняга жылога дома. Побач з месцам здарэння быў знойдзены кінуты аўтамат і стрэляныя гільзы. Ніхто не пацярпеў.

Красавік 1997 - выбух на газакампрэсарнай станцыі Крупкі. Пашкоджаная газавая труба. Пацярпелых няма.

Красавіка 1997 - выбух на газаправодзе Таржок-Менск-Івацэвічы. Пашкоджаная газавая труба. Пацярпелых няма.

Верасень 1997 - Выбухам самаробнай бомбы магутнасьцю 400 грам у трацілавым эквіваленце пашкоджаныя будынкі судоў Савецкага раёна г. Менску і Менскага раёну і г. Заслаўя. Пацярпелых няма.

Кастрычніка 1997 – у Магілеве ў пад'ездзе свайго дома з дапамогай радыекіраванага выбуховага прыстасаваньня падарваны старшыня дзяржаўнага кантролю па Магілёўскай вобласьці Яўген Мікалуцкі.


Чэрвень 2001 - У ноч на 1 чэрвеня на тэрыторыю амбасады Расеі невядомыя кінулі выбухоўку. Была пашкоджана агароджа, ніхто не пацярпеў. Інфармацыйныя агенцтвы паведамлялі пра выбух гранаты РГД-5, супрацоўнікі амбасады - пра выбуховыя. Адказнасьць за выбух пазьней узяў на сябе Славамір Адамовіч.

Верасень 2005 --Выбухі ў Віцебску. Першы выбух адбыўся ўвечары 14 верасьня, побач з прыпынкам грамадзкага транспарту ў кветкавай клюмбе спрацавала самаробнае выбуховае прыстасаваньне ў выглядзе мэталічнай банкі, начыненай гайкамі і шрубамі. У выніку гэтага выбуху былі параненыя два чалавекі. Другі выбух прагучаў праз тыдзень - 22 верасьня. Праз дарогу ад ратушы, паміж кафэ і фантанам выбухнула бомба аналягічная папярэдняй - бляшаная банка з-пад піва, начыненая цьвікамі і шрубамі. Пацярпелі больш за 50 чалавек, 39 з іх шпіталізавалі.

Ліпень 2008 – Выбух у Менск на сьвяткаваньні Дня Рэспублікі. У выніку выбуху 54 чалавекі зьвярнуліся па мэдычную дапамогу, 47 чалавек былі шпіталізаваныя. Выбухнула самаробная выбуховая прылада, начыненая мэталічнымі гайкамі і цьвікамі.

Жнівень 2010 -У ноч на 31 жніўня на тэрыторыю расійскага пасольства былі кінутыя бутэлькі з запальнай сумесьсю. У выніку нападу быў падпалены аўтамабіль амбасады Mazda 3. Ніхто з супрацоўнікаў амбасады не пацярпеў. Неўзабаве па справе аб нападзе былі затрыманыя і асуджаныя на розныя тэрміны зьняволеньня анархісты Ігар Аліневіч, Мікалай Дзядок, Аляксандр Францкевіч і Максім Веткін.

Красавік 2011 – тэракт у менскім мэтро, 14 загіблых, дзесяткі параненых, абвінавачаныя ў тэракце Дзьмітры Канавалаў і Ўладзіслаў Кавалёў асуджаныя і расстраляныя.

Кастрычнік 2010 - спроба падпалу будынку ўправы КДБ у Бабруйск. Неўзабаве па справе аб спробе падпалу былі затрыманыя і асуджаныя на розныя тэрміны зьняволеньня анархісты Яўген Васьковіч, Павал Сырамалотаў і Арцём Пракапенка.

Лістапад 2012 - Позна ўвечары 6 лістапада невядомыя кінулі на тэрыторыю амбасады Літвы дзьве бутэлькі з «кактэйлем Молатава». Ніхто не пацярпеў. Распачаты пажар патушылі літоўскія паліцыянты з аховы амбасады.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG