Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Антарыё беларусы танчылі «Ойру»


Беларусы танчаць "Ойру"
Беларусы танчаць "Ойру"

У канадзкай правінцыі Антарыё завяршаецца штогадовы, цяпер ужо 40-ы, Тыдзень ESL – English Second Language – своеасаблівае сьвята навучаньня ангельскай мовы эмігрантамі і ўцекачамі.

Праз сыстэму ESL прайшлі многія канадзкія беларусы, а таксама прадстаўнікі многіх іншых народаўе. Навучаньне для эмігрантаў і ўцекачоў у рамках гэтай сыстэмы бясплатнае, працягласьць і інтэнсіўнасьць залежаць ад узроўню, якім яны хочуць авалодаць.

Былы мянчук Зьміцер Леановіч, які даслаў нам здымкі з гэтага Тыдня, у Таронта крыху больш за год. На моўныя заняткі праграмы ESL ён разам яшчэ з двума хлопцамі зь Беларусі пайшоў адразу пасьля прыбыцьця ў Канаду. Кажа, што калі прыехаў, то меў узровень ведаў, які дае звычайная менская школа: «Прывітаньне», «Як справы?» і г.д. Лічыць, што пасьля году навучаньня можа размаўляць і нават слухаць лекцыі.
Беларускі стэнд
Беларускі стэнд

Паводле словаў Зьмітра, сапраўдным сьвятам для навучэнцаў і настаўнікаў школы становяцца штогадовыя Тыдні ESL. З кожным годам яны набываюць усё большую папулярнасьць, пераўтвараюцца ў дэманстрацыю розных нацыянальных культур, а таму выклікаюць цікавасьць ня толькі ў новых канадцаў.
Сьпявае кіраўніца Беларуска-Канадзкага альянсу Валянціна Шаўчэнка
Сьпявае кіраўніца Беларуска-Канадзкага альянсу Валянціна Шаўчэнка

У сёлетнім мерапрыемстве, расказвае Зьміцер, узялі ўдзел 44 нацыянальныя суполкі. У імправізаваных нацыянальных залях былі прадстаўленыя стэнды з фотамі, кнігамі, прадметамі народнага побыту той ці іншай краіны, гучалі песьні і танцы розных народаў. Многія наведнікі былі ў захапленьні ад танца «Ойра» ў выкананьні гурту беларускіх канадцаў. Дзякуючы гэтаму мерапрыемству шмат хто ўпершыню адкрыў для сябе дагэтуль невядомую ім Беларусь.

Трэба дадаць, што ў франкамоўнай частцы Канады дзейнічае праграма FSL (French as a Second Language).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG