Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А ён скардзіцца, што падаюць халодную каву і замала масла.

Нарвэскаму тэрарысту Андэрсу Брэйвіку, які ў жніўні быў прызнаны вінаватым у забойстве 77 чалавек і цяпер адбывае тэрмін у турме Іла, вярнулі магчымасьць карыстацца ноўтбукам. Аб гэтым паведаміла сёньня Нарвэскае тэлеграфнае бюро.

Як заявіла прадстаўніца турмы Іла Элен Б'ерке, гэта ня стала сьледзтвам скаргі, якую Брэйвік падаў на гэтым тыдні. Брэйвік, які забіў 77 чалавек, скардзіўся на тое, што вымушаны піць халодную каву, і што кайданкі занадта жорсткія. Калі яму забаранілі карыстацца ноўтбукам, ад гумовых ручак у яго балелі запясьці.

Паводле Б'ерке, выкарыстаньне ноўтбука будзе кантраляваць кіраўніцтва турмы – гаворка пра вольны доступ, як гэта было раней, не ідзе. Б'ерке дадала, што такое ж правіла распаўсюджваецца і на заняткі ў спартзалі – Брэйвік зможа трэніравацца, толькі папярэдне атрымаўшы дазвол, перадае ІТАР-ТАСС.

Брэйвік таксама паскардзіўся на тое, што яму не дазволілі мець зьвільгатняльнік паветра ў камэры бяз вокнаў. «Я моцна сумняваюся, што дзесьці ў Нарвэгіі ёсьць месцы зьняволеньня, умовы ўтрыманьня ў якіх яшчэ горшыя», – напісаў Брэйвік у лісьце на 27 старонках. Акрамя таго, зьняволены паскардзіўся на тое, што яму на сьняданак падаюць замала масла.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG