Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацыяналісты пройдуць маршам па Варшаве


Арышты падчас леташняга маршу 11 лістапада ў Варшаве
Арышты падчас леташняга маршу 11 лістапада ў Варшаве

Групы нацыяналістаў і антыфашыстаў правядуць у нядзелю маршы ў сталіцы Польшчы, каб адзначыць Дзень незалежнасьці краіны.

Падчас леташняга шэсьця паліцыя арыштавала больш за 200 чалавек з-за гвалту, які ўспыхнуў у часе акцыі, перадае Бі-Бі-Сі.

Ахоўваць сёньняшнія мерапрыемствы будуць некалькі тысяч паліцыянтаў.

Прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі ў гонар Дня незалежнасьці арганізаваў яшчэ адзін марш з вэтэранамі-вайскоўцамі, спрабуючы вярнуць нацыянальнае сьвята ў традыцыйнае рэчышча.

Гэтае сьвята адзначаецца ў Польшчы штогод 11 лістапада ў гонар абвяшчэньня незалежнасьці дзяржавы ад панаваньня Нямеччыны, Расеі і Аўстрыі ў 1918 годзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG