Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вільні маліліся за беларускіх палітвязьняў


Сустаршыня стваранай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Георгі Дзьмітрук 9 лістапада ўзяў удзел у 12-м Нацыянальным малітоўным сьняданку, які прайшоў у Вільні. Ён выступіў з прывітальным словам і расказаў пра палітычную сытуацыю ў Беларусі.

Сярод удзельнікаў малітоўнага сьняданку былі былы кіраўнік Літвы і эўрадэпутат Вітаўтас Ландсбэргіс, міністар абароны Літвы Раса Юкнявічэне, амбасадар Літвы ў Менску Лінас Лінкявічус, літоўскія дэпутаты, лідэры каталіцкай і пратэстанцкіх канфэсій у Літве, замежныя госьці.

Падчас малітоўнага сняданку сярод іншага адбылася і малітва за палітвязьняў у Беларусі, паведамляе прэсавая служба БХД.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG