Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ігар Варашкевіч: «Я пачынаю думаць, што ня тым займаўся па жыцьці»


Ігар Варашкевіч — вакаліст, кампазытар, гітарыст, мастак, лідэр гурту «Крама».

Нарадзіўся 15 жніўня 1960 году ў Баранавічах. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (цяперашняя Акадэмія мастацтваў) па спэцыяльнасьці «Інтэр’ер» (1987).

Музычную кар’еру пачаў у 1982 годзе ў складзе гурту «Студыя 7».

У 1984 годзе стаў адным з заснавальнікаў гурту «Бонда», які лічыцца разам з гуртам «Мроя» пачынальнікам беларускага незалежнага року.

Пасьля распаду «Бонды» ў 1991 годзе сьпяваў у складзе гурту «Рокіс».

У 1993 годзе стаў нязьменным вакалістам і аўтарам музыкі да песень гурту «Крама».

«Крама» дэбютуе ў 1993–94 годзе з альбомам «Хворы на рок-н-рол», удзельнічае ў «Басовішчы», «Славянскім базары», «Маладэчне», перамагае ў расейскім конкурсе «Поколение», становіцца ўладальнікам вялікай Рок-Кароны на першай цырымоніі «Рок-Каранацыя-94», запісвае і выдае для брытанскага рынку адзін зь першых беларускіх CD «Vodka on Ice» — ангельскамоўную вэрсію дэбютнага альбому. Таксама атрымлівае ўзнагароды на «Рок-Каранацыях» у 1995 г. («За адданасьць жанру»), у 1999 г. і 2009 г. («Традыцыі і сучаснасьць»), у 2001 г. (за «Альбом году»), у 2004–2005 г. (як «Найлепшы блюз-рок выканаўца»).

У 1996 годзе «Крама» сутыкаецца зь першымі праблемамі. Кліп на песьню «Гомельскі вальс» здымаецца з эфіру БТ, а тэлезапіс канцэрту з нагоды 5-годзьдзя гурту зьнішчаецца.

У 2003 годзе пасьля выступу на мітынгу апазыцыі трапляе ў негалосны сьпіс забароненых рок-гуртоў. Пасьля сустрэчы рок-музыкантаў у адміністрацыі прэзыдэнта песьні ў выкананьні Варашкевіча часова вяртаюцца ў эфір дзяржаўных мэдыяў, гурт бярэ ўдзел у праектах каналаў СТВ і ОНТ. Аднак пасьля падзеяў 19 сьнежня 2010 г. «Крама» ізноў апынаецца пад негалоснай забаронай.

Усяго Варашкевіч разам з гуртам запісаў сем студыйных альбомаў. Удзельнічаў у музычных праектах «Песьнярок», «Personal Depeche», «Салідарны зь Беларусьсю» ды іншых. Разам з гітарыстам «Песьняроў» Віктарам Маўчанавым заснаваў праект «Цмок і малыш», зь вядомым расейскім блюзмэнам Мікалаем Аруцюнавым заснаваў праект «Варвары блюзу». Працаваў таксама з гуртам Apple Tea.

У розныя часы ўдзельнічаў у запісах альбомаў іншых выканаўцаў — ад «Сузор’я» (1984 г.) да Indiga (2006 г.). Як мастак у 2008 годзе зладзіў пэрсанальную выставу сваіх працаў разам зь Нікай Сандрас.

Радыёвэрсія праекту «Белы сьпіс» — з 12 па 16 лістапада на хвалях «Свабоды».


Белы сьпіс

Нашы героі — тыя, хто паклаў пачатак беларускаму року, а таксама музыкі, якія сьпяваюць тое, што ім не дазваляюць сьпяваць.

Яны нарабілі шуму ў беларускай музычнай прасторы ня толькі сваімі сьпевамі, але і ўчынкамі, не пабаяліся адкрыта выказаць свае пазыцыі.

У іх няма эфіраў на дзяржаўным тэлебачаньні і радыё. Затое ў іх ёсьць нашмат большае — любоў і павага слухачоў.


Архіў праекту

Аляксандар Ракавец: «Будучыня за намі!»

Філіп Чмыр: Мы прагнем таго, што ў нас павінна быць па змаўчаньні

Руся: Трымаюся за мову, бо яна мяне вылучае

Алесь Дзянісаў: Я бачу цмока і хачу зь ім змагацца

Аляксандар Кулінковіч: Cьпяваць пра палітыку я ня ўмею і ня буду

Алег Хаменка: Мы забываем, што плоцім падаткі

Сяргей Скрыпнічэнка: У Беларусі адсутнічае сыстэма аўтарытэтаў

Павал Аракелян: Прачнуўся беларусам

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG