Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці зьвязаная адстаўка старшыні КДБ з заявай Пазьняка?


Мы запыталіся ў Зянона Пазьняка, ці лічыць ён, што адстаўка Зайцава неяк зьвязаная з заявай лідэра КХП-БНФ, што ён мае свае крыніцы ў КДБ.

Пазьняк: «Я думаю, што гэта — поўнае глупства. Тое, што Зайцава выдалілі, гэта звычайная руцінная праца гэтага рэжыму. Ён пастаянна мяняе сілавыя структуры, мяняе міністраў і гэтак далей — каб не зрабіць сабе небясьпеку. Гэта тыповыя паводзіны сатрапа, тыповыя паводзіны аўтарытарнага кіраўніка, тым больш, што тая інфармацыя, якую я агучыў, для рэжыму ўласна кажучы ня мае аніякага значэньня. Яны гэта ўсё ведаюць. Гэта ведае апазыцыя, гэта ведаюць усе гэтыя кандыдаты, — так што гэта поўнае глупства.

Магу толькі дадаць, што рэжым настолькі дзіравы, што адтуль — нават калі ня хочаш — інфармацыя прыходзіць Адносна гэтых грошай і гэтак далей — гэта ўсё ёсьць у інтэрнэце, пра гэта напісана, кожны выказваецца. Проста гэта трошкі журналісты паднялі шум, што Пазьняк мае сваіх інфарматараў. Гэта ўсё глупства. І ў дачыненьні да адстаўкі Зайцава, я думаю, ня мае ніякага значэньня».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG