Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Зьезд у Кітаі. Карупцыя — галоўная пагроза кампартыі


Ху Цзіньтао

Ху Цзіньтао

Старшыня КНР, генэральны сакратар ЦК КПК Ху Цзіньтао прызнаў, што Кампартыю краіны разьядае карупцыя, аднак выказаў упэўненасьць у тым, што партыя зможа самастойна «вылечыць хваробу без радыкальнага хірургічнага ўмяшаньня».

Ху Цзіньтао заявіў пра гэта ў Пекіне на 18-м зьезьдзе КПК. Назіральнікі расцэньваюць словы цяперашняга кітайскага лідэра як палітычнае завяшчаньне для яго пераемніка на пасадзе кіраўніка дзяржавы і партыі — Сі Цзіньпіня.

Гаворачы аб карупцыі ў партыі, Ху Цзіньтао падкрэсьліў, што калі з праблемай не ўдасца справіцца, гэта пагражае каляпсам не толькі КПК, але і ўсяго Кітаю.
XS
SM
MD
LG