Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гавары праўду» і БХД далучыліся да «віленскага» Мэмарандуму


Мэмарандум у абарону незалежнасьці быў падпісаны ў Вільні на нарадзе лідэраў беларускіх партый і грамадзкіх арганізацый са старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай.

Лідэр кампаніі «Гавары праўду» Уладзімер Някляеў заявіў пра далучэньне да Мэмарандуму, падпісанага на нарадзе лідэраў беларускіх партый і грамадзкіх арганізацый са старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай - паведамляецца на старонцы Рады БНР у facebook.

Сёньня ж пра далучэньне да Мэмарандуму заявіў Аргкамітэт партыі Беларуская Хрысьціянскай Дэмакратыя. Пра гэта паведаміла «Наша Ніва» са спасылкай на прэсавую службу БХД.

Учора пра далучэньне да Мэмарандуму заявіў старшыня УКХП-БНФ Зянон Пазьняк; дакумэнт таксама быў ухвалены палітычнай радай АГП.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG