Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вязьня Плошчы Казакова ноч пратрымалі ў міліцыі


Сяргей Казакоў

Сяргей Казакоў

Сяргей Казакоў, былы вязень Плошчы, быў затрыманы ў ноч з 8 на 9 лістапада на чыгуначным вакзале ў Менску.

«Да мяне падышлі два супрацоўнікі міліцыі, паведамілі пра затрыманьне. Я стаў патрабаваць, каб яны прадставіліся і паказалі пасьведчаньні, яны адмовіліся», — прыводзіць словы Сяргея Казакова charter97.org.

У апорным пункце ад Казакова патрабавалі падпісаць пратакол, у якім гаварылася, што ён быў п’яны, не рэагаваў на заўвагі і нецэнзурна лаяўся. Да другой гадзіны ночы яго пратрымалі ў кабінэце, патрабавалі прызнаць сваю віну. Пасьля адвезьлі, каб засьведчыць стан алькагольнага ап’яненьня. Сяргей Казакоў падпісваць пратакол і праходзіць асьведчаньне адмовіўся.

Пасьля Казакова зьмясьцілі ў камэру, дзе ён прабыў да 8-й гадзіны ранку.

«Калі мне вярнулі мае рэчы, я пабачыў, што сім-карты ў мабільным тэлефоне ўстаўленыя няправільна, а ў мадэм увогуле ўставілі карту наадварот». Казакоў лічыць, што галоўнай мэтай затрыманьня была праверка ягоных асабістых рэчаў.

Сяргей Казакоў быў абвінавачаны па справе аб «масавых беспарадках» у Менску 19 сьнежня 2010 году. Асуджаны на 3 гады пазбаўленьня волі. 11 жніўня 2011 году памілаваны ўказам Аляксандра Лукашэнкі.
XS
SM
MD
LG