Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэрформанс «Zмены»: «Этат атмарозак слішкам крэпка любіт Беларусь»


«Zмена», моладзевае крыло кампаніі «Гавары праўду», зладзіла палітычны пэрформанс у ноч на 9 лістапада.

Ля кінатэатру «Масква» ўдзельнікі акцыі выставілі клеткі, у якіх былі дзіцячыя цацкі. Да клетак былі прымацаваныя плякаты: «Этат атмарозак фсё врэмя чэм-та не даволен», «Этат атмарозак слішкам крэпка любіт Беларусь», «Этаму атмарозку не нравіцца наша стабільнасть».

«Падчас вайны, калі нямецкія акупанты вешалі падпольшчыкаў і партызан на слупах, то да целаў абавязкова мацавалі таблічкі, на якіх было напісана, за што пакараны чалавек. Такім чынам яны спрабавалі запалохаць насельніцтва, душылі пратэстныя настроі. Сёньняшняя ўлада кіруецца той жа філязофіяй. Сутнасьць гэтай філязофіі адлюстравана ў сёньняшняй акцыі Zмены. Каб трымаць у страху ўсю краіну, неабавязкова саджаць ўсіх пагалоўна. Проста дастаткова пасадзіць самых дзёрзкіх, а потым па ТБ абвясьціць іх маргіналамі, псэўдапатрыётамі і „атмарозками“», — заявіў «Гавары праўду» адзін з удзельнікаў акцыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG