Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскага амбасадара выклікалі ў Вільню


Лінас Лінкявічус
Лінас Лінкявічус

Амбасадар Літвы ў Беларусі Лінас Лінкявічус увечары 8 лістапада прыехаў зь Менску ў Вільню.

Гэты факт «Свабодзе» пацьвердзілі ў МЗС Літвы. Тут акцэнтавалі ўвагу на тым, што гэта ня нейкі дэмарш, ня выклік для кансультацыяў, пра што звычайна паведамляцца мэдыям, а звычайная камандзіроўка:

«У нашага амбасадара ў Беларусі, як і ў амбасадара Беларусі ў Літве спадара Дражына, бываюць звычайныя камандзіроўкі. Падчас іх і ў МЗС, і ў іншых установах абмяркоўваюцца нейкія бягучыя справы, напрыклад, адміністрацыйныя. Так што я вельмі спадзяюся, што нейкага штучнага скандалу з гэтай паездкі спадара Лінкявічуса мэдыі рабіць ня будуць», — заявіла намесьніца кіраўніка аддзелу інфармацыі і друку МЗС Літвы Дайвара Машускейце.

8 лістапада ў Міністэрства замежных спраў Літвы запрасілі амбасадара Беларусі, каб выказаць пратэст у сувязі з тым, што ўвечары 6 лістапада на тэрыторыю літоўскага дыппрадстаўніцтва ў Менску невядомыя кінулі дзьве бутэлькі з запальнай сумесьсю. МЗС Беларусі назвала гэта «злосным хуліганствам». А спэцыяльная група Сьледчага камітэту вядзе расьсьледаваньне.

Амбасадару Беларусі Ўладзімеру Дражыну ў МЗС Літвы сёньня выказалі пратэст у сувязі з інцыдэнтам. Яму таксама перадалі патрабаваньне літоўскага боку расьсьледаваць акалічнасьці выпадку, супрацоўнічаць у гэтай справе з кампэтэнтнымі літоўскімі органамі і гарантаваць бясьпеку амбасады ў Менску.

Амбасадар Дражын выказаў жаль беларускага боку і запэўніў, што беларускія структуры будуць апэратыўна інфармаваць літоўскіх калегаў пра расьсьледаваньне інцыдэнту — паведамілі па выніках сустрэчы ў МЗС Літвы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG