Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Палажанка і адвакат едуць да Дашкевіча


Зьміцер Дашкевіч

Зьміцер Дашкевіч

Наста Палажанка, нявеста зьняволенага кіраўніка «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча, і адвакат вязьня выправіліся ў Горадню.

Палажанка і адвакат будуць спрабаваць уведаць новыя падрабязнасьці этапаваньня Дашкевіча з Мазыра ў Горадню.

Падрабязнасьці — пазьней на сайце «Свабоды»

8 лістапада у гарадзенскай турме № 1 пацьвердзілі, што Зьміцер Дашкевіч знаходзіцца там. 30 кастрычніка выязны Мазырскі суд пастанавіў перавезьці лідэра Маладога Фронту Зьмітра Дашкевіча з мазырскай калёніі ў «крытую» турму. У якую дакладна, афіцыйна не паведамлялася.

Справа Дашкевіча

19 верасьня Дашкевіча перавялі ў папраўчую калёнію № 20, якая месьціцца ў Мазыры Гомельскай вобласьці. 21-га ён абвясьціў галадоўку ў сувязі зь «нялюдзкімі паводзінамі адміністрацыі калёніі, у тым ліку яе начальніка Юрыя Збароўскага». 28 жніўня 2012 году на закрытым выязным пасяджэньні суд прызнаў Зьмітра Дашкевіча вінаватым у «злосным непадпарадкаваньні патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы» і пакараў яго годам пазбаўленьня волі. 24 сакавіка 2011 году суд асудзіў Дашкевіча на два гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму, а Лобава — на чатыры гады. Зьміцер Дашкевіч на судзе заявіў, што бойка, пасьля якой яго арыштавалі, была справакаваная ўладамі, каб нэўтралізаваць яго перад выбарамі. Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала лідэра «Маладога фронту» вязьнем сумленьня.


View Турмы Зьмітра Дашкевіча in a larger map

Даведка «Свабоды»

Зьміцер Дашкевіч Нарадзіўся 20 ліпеня 1981 г. у вёсцы Кушнеры Івацэвіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. У 2001 г. далучыўся да Маладога Фронту. Увосень 2001 г. браў удзел у вахце памяці ва ўрочышчы Курапаты ў часе будаўніцтва кальцавой дарогі. Скончыў завочнае аддзяленьне факультэту славістыкі Віленскага пэдагагічнага ўнівэрсытэту. Нежанаты. Нявеста — намесьніца старшыні Маладога Фронту Наста Палажанка. Актыўны ўдзельнік і арганізатар шматлікіх масавых акцыяў і мерапрыемстваў дэмакратычных сілаў Беларусі.

Ад 2004 г. — лідэр Маладога Фронту. У 2005–2006 г. — удзельнік перадвыбарчай кампаніі Аляксандра Мілінкевіча. У сакавіку 2006 г. — адзін зь лідэраў намётавага мястэчка на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасьці, быў пакараны арыштамі й штрафамі. 15 верасьня 2006 г.

Зьміцер Дашкевіч быў арыштаваны і абвінавачаны ў дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі. 1 лістапада 2006 г. асуджаны да паўтара года зьняволеньня. 22 студзеня 2008 г. Вярхоўны суд перагледзеў справу Дашкевіча і зьмяніў тэрмін яго пакараньня на адзін год зьняволеньня. За кратамі Зьміцер знаходзіўся год і чатыры месяцы. 24 сакавіка 2011 г. судзьдзя Маскоўскага суду Менску Алена Шылько асудзіла Дашкевіча на 2 гады зьняволеньня нібыта за хуліганства. Суд прызнаў, што 18 сьнежня 2010 г. Зьміцер Дашкевіч і актывіст Маладога Фронту Эдуард Лобаў зьбілі ў Менску мінакоў. Дашкевіч і Лобаў сваёй віны не прызналі і заявілі, што гэта была правакацыя спэцслужбаў напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.
XS
SM
MD
LG