Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

9 лістапада будуць судзіць Рамана Васільева


Раман Васільеў

Раман Васільеў

Актывіст «Маладога фронту» Раман Васільеў затрыманы 8 лістапада ў Менску каля пад’езду свайго дома.

Прычыны затрыманьня дагэтуль застаюцца невядомымі.

8 лістапада суд Маскоўскага раёну Менску арыштаваў актывіста МФ Ўладзімера Яроменка на 15 сутак. Яроменка затрымалі напярэдадні 7 лістапада, гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі, калі на знак пратэсту ён абліў валяр’янкай пастамэнт помніка Леніну ў Менску.

30 кастрычніка Раман Васільеў быў асуджаны да 5 сутак арышту. Хлопца затрымалі па дарозе зь вясельля іншага сябра МФ Міколы Дземідзенкі і абвінавацілі ў «дробным хуліганстве». Разгляд справы ў мёрскім судзе спачатку адклалі, бо з дыягназам «гіпэртанічны крыз» Рамана спачатку пакінулі ў шпіталі пад міліцэйскай аховай.
XS
SM
MD
LG