Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канец «бананавай вайны»


Міжнародная спрэчка вакол гандлю бананамі, якая доўжылася два дзесяцігодзьдзі, нарэшце залагоджаная.

На перамовах у штаб-кватэры Сусьветнай Гандлёвай Арганізацыі ў Жэнэве Эўразьвяз і дзесяць лацінаамэрыканскіх краін падпісалі пагадненьне, якое падводзіць рысу пад «бананавай вайной».

Кіраўнік Сусьветнай Гандлёвай Арганізацыі Паскаль Ламі назваў падпісаньне дамовы «гістарычным момантам».

Лацінаамэрыканскія бананавыя экспарцёры доўгі час выступалі супраць тарыфаў ЭЗ, накіраваных на абарону вытворцаў бананаў у былых эўрапейскіх калёніях у Афрыцы і краінах Карыбскага басэйна.

У 2009 годзе Эўразьвяз пагадзіўся паступова зьмяншаць тарыфы на лацінаамэрыканскія бананы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG