Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ноў-хаў берасьцейскіх чыноўнікаў: беларуская мова — платна


Сяргей Гоўша

Сяргей Гоўша

Баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша атрымаў адказ з Галоўнага ўпраўленьня юстыцыі Берасьцейскага аблвыканкаму на сваю скаргу. Скардзіўся ён на адмову судзіць яго па-беларуску. Спадару Гоўшу прапанавалі перакладаць судовыя дакумэнты з расейскай на беларускую за свой кошт.

Праваабаронца кажа, што з такой прапановай ён сутыкаецца ўпершыню:

«Усё яшчэ цягнецца тая адміністрацыйная справа, паводле якой я зьвінавачаны ў брыдкаслоўі ў выбарчай камісіі. Мне даводзіцца весьці ліставаньне з судом. Я прымушаю іх паважаць 17 артыкул Канстытуцыі, які тлумачыць, што дзяржаўнымі мовамі зьяўляюцца беларуская і расейская. Я ім пішу па-беларуску і патрабую, каб і мне адказвалі на роднай мове. Згодна з апошнімі зьменамі ў Законе аб мовах чыноўнікі мусяць валодаць і расейскай, і беларускай мовамі».

Сяргей Гоўша тлумачыць, што ў адпаведнасьці з законам чыноўнікі павінны адказваць на той мове, на якой да іх зьвяртаюцца. Гоўша кажа, што будзе дабівацца выкананьня гэтага патрабаваньня.

«Я ўжо і ў кнігу скаргаў пісаў у судзе. А яны мне адпіскі фармальныя даюць... Таму я і паскардзіўся ва ўпраўленьне юстыцыі. А там мне прапанавалі перакладаць адказы суду на беларускую, наняўшы за свой кошт перакладчыка. Гэта нонсэнс! Напэўна, упершыню ў Беларусі чыноўнікі зрабілі такую прапанову».

Спадар Гоўша кажа, што такой прапановай ён абураны, таму зьбіраецца скардзіцца ў Міністэрства юстыцыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG