Лінкі ўнівэрсальнага доступу

McDonald's крыху зьбяднеў


Найбуйнейшая ў сьвеце сетка рэстаранаў хуткага харчаваньня McDonald's упершыню за дзевяць гадоў паведаміла пра зьніжэньне аб'ёму продажу.

У кастрычніку 2012 выручка McDonald's скарацілася ва ўсім сьвеце амаль на 2%.
Прычынамі зьніжэньня папулярнасьці прадукцыі амэрыканская карпарацыя называе неспрыяльную сытуацыю ў сусьветнай эканоміцы і рост канкурэнцыі ў Злучаных Штатах.

Канкурэнты McDonald's, такія як Burger King і Wendy's, у апошні час робяць акцэнт на разнастайнасьці мэню і павышэньні якасьці тэлевізійнай рэклямы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG