Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Царква просіць праверыць Леніна на экстрэмізм


Уладзімер Ленін

Уладзімер Ленін

Кіраўніцтва Расейскай праваслаўнай царквы за мяжой падтрымала зварот расейскага гісторыка Ўладзімера Лаўрова з просьбай даць прававую ацэнку выказваньням Леніна.

У дзень, калі ў Беларусі афіцыйна сьвяткавалі Дзень кастрычніцкай рэвалюцыі, на сайце Расейскай праваслаўнай царквы за мяжой зьявіўся зварот першагерарха Іларыёна да кіраўніка Сьледчага камітэту Расеі. Іларыён піша, што архіерэйскі сінод у канцы кастрычніка абмеркаваў і ўхваліў зварот навуковага супрацоўніка Інстытуту расейскай гісторыі Ўладзімера Лаўрова, які знайшоў у працах Леніна прыкметы экстрэмізму. Гісторык заключыў, што ў паўсотні тамоў збору твораў Леніна ўтрымліваюцца прыкметы экстрэмізму. Раней сам Лаўроў зьвярнуўся ў Сьледчы камітэт і пісаў, што «краевугольным каменем ленінізму зьяўляецца распальваньне сацыяльнай розьні і прапаганда непаўнацэннасьці людзей па прыкмеце іх сацыяльнай прыналежнасьці».

Іларыён выказвае спадзяваньне, што Сьледчы камітэт на гэтай падставе хутка дасьць адпаведную прававую ацэнку выказваньням і дзеяньням «правадыра рэвалюцыі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG