Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя, 10-11 лістапада: вяртаньне баляў у Нясьвіж, 30 гадоў бяз Брэжнева


Леанід Брэжнеў

Леанід Брэжнеў

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е

Восеньскі туман і часам дождж, тэмпэратура днём 2-8 цяпла.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

10 лістапада ў Нясьвіжы адбудзецца палацавы баль, падчас якога будуць зьбірацца сродкі на рэстаўрацыю помнікаў даўніны.

На менскім стадыёне Дынама матч паміж футбольнымі камандамі «Дынама» і «Гомель».

Беларускі прэм'ер Міхаіл Мясьніковіч завяршае візыт у Астану.

У Празе будзе працаваць штогадовая Асамблея НАТА.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

10 лістапада

1906 – у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Наша Ніва».

1909 – нарадзіўся беларускі архітэктар Георгій Заборскі, аўтар шэрагу знакавых будоваў у цэнтры Менску – Дома Якуба Коласа, музэю Вялікай айчыннай вайны, пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя М.Танка і інш.

1920 – войскі Булак-Булаховіча захапілі Мазыр. Аддзел пад камандаваньнем генэрала Станіслава Булак-Балаховіча змагаўся супраць бальшавікоў на польскім баку ад імя беларускага ўраду Антона Луцкевіча.

1933 – расейскі пісьменьнік Іван Бунін, што эміграваў у Францыю, стаў ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі ў літаратары.

1982 – памёр Леанід Брэжнеў (нар. 1906), кіраўнік КПСС і савецкай дзяржавы ў 1964-1982.

11 лістапада

1923 – Прэзыдыюм Рады БНР пераехаў з Коўна ў Прагу.

1929 – нарадзіўся беларускі біёляг, акадэмік Леанід Сушчэня.

1992 – Беларусь усталявала дыпляматычныя адносіны з Ватыканам.

1999 – з Аршанскай калёніі выйшаў на волю двойчы Герой сацыялістычнай працы Васіль Старавойтаў.

2004 – памёр Ясір Арафат, кіраўнік Палестынскай аўтаноміі.

ЁСЬЦЬ НАГОДА

10 лістапада – Сусьветны дзень моладзі. У гэты дзень у 1945 годзе заснаваная Сусьветная фэдэрацыя дэмакратычнай моладзі.

11 лістапада – Дзень незалежнасьці Польшчы.

МІНУС 365

Справа Бяляцкага развальваецца?

11/11/11 – дата з асаблівым сэнсам?

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

Хрушчоў разьвянчаў культ Сталіна пасьля яго сьмерці, а мы разьвянчалі культ Хрушчова пры яго жыцьці.
Леанід Брэжнеў.
XS
SM
MD
LG