Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвіслач: працягваюцца паляваньні на удзельнікаў акцыі памяці паўстанцаў Каліноўскага


Віктару Дзесяціку, Юры Глебіку і Анатолю Валюку міліцыянты сказалі, каб тыя чакалі позвы у суд.

Дэмакратычных актывістаў вінавацяць ва ўдзеле ў нібыта несанкцыянаванай акцыі 27 кастрычніка, калі ў Сьвіслачы ўшаноўвалі памяць паўстанцаў 1863 года.

Паводле Дзесяціка, да яго некалькі разоў тэлефанавалі міліцыянты і патрабавалі, каб той зьявіўся ў РАУС. Бяз позвы Дзесяцік адмовіўся туды ісьці.

Да Юры Глебіка прыходзілі на працу са складзеным на яго пратаколам за тое, што ён ўдзельнічаў у несанкцыянаванай акцыі. Глебік пратакол падпісваць адмовіўся. Такім самы пратакол складзены і на Валюка.

Усім ім міліцыянты сказалі, каб чакалі позвы ў суд.

27 кастрычніка ў Сьвіслачы людзі з розных гарадоў Беларусі традыцыйна адзначалі памяць паўстанцаў Каліноўскага. З гэтае нагоды ўсклалі кветкі на магілу Віктара Каліноўскага, да помнікаў Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту, наведалі радзіму Каліноўскіх — сядзібу Якушоўка.

У той дзень міліцыянты затрымалі ў Сьвіслачы 4-х маладых людзей, склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі і выкарыстаньні незарэгістраванай сымболікі, а пазьней усіх асудзілі: Станіслава Гусакова зь Віцебску і Алесь Крот зь Менску, Вітольд Ашурка з Бярозаўкі атрымалі па 3 сутак арышту, гарадзенец Віталь Лопасаў — штраф у памеры 3 мільёнаў рублёў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG