Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На Вілейшчыне ўсталявалі крыж у памяць паўстанцаў 1863 году


Актывісты вілейскай суполкі Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры ўсталявалі драўляны крыж на брацкай магіле паўстанцаў Кастуся Каліноўскага, што каля вёскі Ўладыкі Вілейскага раёну.

Крыж быў асьвечаны пробашчам Альковіцкага касьцёлу ксяндзом Анатолем. Таксама было зладжана набажэнства ў гонар загінуўшых паўстанцаў. Кіраўнік суполкі Дзяніс Канецкі паведаміў, што стары крыж, які ставілі калісьці на пачатку 90-х гадоў мінулага стагодзьдзя скаўты з Маладэчна і вучні Сьцешацкай школы, ўжо спарахнеў, таму актывісты вырашылі ўсталяваць новы крыж-помнік, ушанаваўшы такім чынам памяць герояў-змагароў.

«Вілейшчына надзвычай багатая на памятныя мясьціны, зьвязаныя з паўстаньнем 1863 году, — кажа Дзяніс Канецкі. — Напэўна, менавіта таму тут яшчэ ёсьць пэўны інтарэс да такіх акцыяў і да такіх згуртаваньняў, як наша.

Праз такія ўрачыстасьці мы імкнемся засьведчыць сваю пазыцыю ў стаўленьні да гістарычнай спадчыны і прывабіць моладзь да цікавага і карыснага правядзеньня часу». У 2013-м спаўняецца 150 гадоў з дня паўстаньня Кастуся Каліноўскага. Усталяваньня крыжа ля вёскі Ўладыкі адбылося ў межах сьвяткаваньня ўгодкаў паўстаньня.


View Вёска Ўладыкі, Вілейскі раён in a larger map

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG