Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эўрапарлямэнце прапануюць забараніць экспарт тэхналёгіяў цэнзуры і сачэньня


Камітэт Эўрапарлямэнта па замежных справах прапануе забараніць экспарт з Эўразьвязу інфармацыйных тэхналогіяў, якія могуць быць выкарыстаны рэпрэсіўнымі рэжымамі для цэнзуры інфармацыі і для сыстэмаў сачэньня праз тэлефон і інтэрнэт.

Эўрадэпутаты выказваюць шкадаваньне, што некаторыя прадпрыемствы даюць неабмежаваны доступ аўтарытарным рэжымам у свае банкі дадзеных на падставе мясцовага заканадаўства, цытуе Інтэрфакс афіцыйнае паведамленьне ЭП.

Дэпутаты віталі рашэньне Рады ЭЗ забараніць экспарт некаторых інфармацыйных тэхналогіяў у Сірыю і Іран і настойвалі на тым, каб гэтая забарона у будучыні магла распаўсюдзіцца на іншыя рэпрэсіўныя рэжымы.

Сябры камітэту віталі рашэньне Эўракамісіі ўзмацніць кантроль над экспартам матэрыялаў, якія могуць быць выкарыстаны пры ўжываньні сьмяротнага пакараньня.

Узгадалі і пра Алеся Бяляцкага

Сябры камітэту занепакоеныя недахопам дэмакратыі, павагі асноўных свабодаў і правоў чалавека ў Беларусі. У прыватнасьці, іх заклапочанасьць выклікае сытуацыя з пазбаўленьнем волі кандыдата на прэмію імя Сахарава за 2012 Алеся Бяляцкага. Эўрапарламэнтарыі выказалі шкадаваньне дзеяньнямі польскіх і літоўскіх чыноўнікаў, якія спрыялі арышту Бяляцкага, калі выдалі афіцыйнаму Менску інфармацыю пра банкаўскія рахункі праваабаронцы.
XS
SM
MD
LG