Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

8 лістапада будуць судзіць Уладзімера Яроменка


Уладзімер Яроменак

Уладзімер Яроменак

У чым вінавацяць чальца незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» невядома.

Уладзімера Яроменка затрымалі 6 лістапада на плошчы Незалежнасьці ў Менску.

7-га лістапада афіцыйны сайт «Маладога фронту» ўдакладніў, што Яроменка затрымалі, калі ён рыхтаваў пэрформанс з нагоды гадавіны Кастрычніцкага перавароту.

Прадстаўнікі «МФ» таксама паведаміў, што акцыя ўсё ж адбылася — сябры арганізацыі аблілі настойкай валяр’яны помнік Леніна на плошчы Незалежнасьці.

У траўні 2011 году Ўладзь Яроменак быў асуджаны на 3 гады зьняволеньня за падзеі 19 сьнежня 2010 году і памілаваны Аляксандрам Лукашэнкам праз 3 месяцы. З таго часу актывіста некалькі разоў каралі адміністрацыйнымі арыштамі. Сёлета ў траўні Першамайскі суд Менску прысудзіў актывісту год прэвэнтыўнага нагляду.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG