Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуэрта-Рыка хоча стаць штатам ЗША


Жыхары Пуэрта-Рыка на рэфэрэндуме прагаласавалі за ўваходжаньне выспы ў склад ЗША на правах асобнага штата.

Для канчатковага рашэньня аб уключэньні Пуэрта-Рыка ў склад ЗША патрабуецца згода амэрыканскага Кангрэсу; як сказаў раней прэзыдэнт Барак Абама, ён з павагай паставіцца да выбару астраўлянаў.

У цяперашні час Пуэрта-Рыка – тэрыторыя, якая знаходзіцца пад кіраваньнем ЗША. У жыхароў выспы ёсьць амэрыканскае грамадзянства, але ім не дазволена галасаваць на прэзыдэнцкіх выбарах.

У выпадку афіцыйнага ўваходжаньня ў склад ЗША пуэртарыканцы будуць мець тыя самыя правы і абавязкі, што і жыхары мацерыка, і плаціць такія самыя падаткі ў фэдэральны бюджэт.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG