Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух на мяжы быў упяцёра слабейшым, чым летась у мэтро


Апэратыўна-сьледчая група, што высьвятляе прычыны выбуху ля беларуска-польскай мяжы, прыйшла да высновы, што магутнасць прыстасаваньня была ня большай за 1 кг выбуховага рэчыва ў трацілавым эквіваленце (для параўнаньня: выбух у мэтро ў 2011 годзе ацанілі ў 5 кг у трацілавым эквіваленце).

Паводле адмыслоўцаў з КДБ, выбух ля мяжы грымнуў вечарам 4 лістапада між 21:10 і 21:20. Ля варонкі дыямэтрам большай за 1 мэтар знайшлі фрагмэнты электрычных правадоў і платаў. Рэчы адправілі на экспэртызу, пасьля якой вырашаць, ці ўсчынаць крымінальную справу.

Такую інфармацыю 7 лістапада падаў афіцыйны сайт камітэту дзяржбясьпекі.

Раней паведамлялася, што варонак было дзьве, а наўкола — рэшткі вопраткі і абпаленай валюты.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG