Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Урад Францыі ў аўторак ухваліў законапраект аб легалізацыі аднаполых шлюбаў і дазволе такім парам права на ўсынаўленьне дзяцей.

Прэзыдэнт Францыі Франсуа Аланд заявіў, што калі такі закон будзе прыняты парлямэнтам, гэта будзе азначаць «прагрэс ня толькі для асобных грамадзян, але і для грамадзтва ў цэлым».

Пакуль у Францыі для аднаполых пар было дазволенае так званае «грамадзянскае партнэрства».

Правая апазыцыя, а таксама рэлігійныя арганізацыі рознага кшталту выступілі супраць законапраекту.

Нацыянальны сход Францыі разгледзіць гэты дакумэнт у студзені.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG