Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фёдараў: Ураган «Сэндзі» паспрыяў Абаму


Андрэй Фёдараў

Андрэй Фёдараў

У гатэлі Crown Plaza амбасада ЗША зладзіла імпрэзу з нагоды прэзыдэнцкіх выбараў у гэтай краіне. Экспэрты, журналісты, грамадзкія дзеячы і палітыкі змаглі назіраць як тэлеканалы CNN і Euronews асьвятляюць падлік галасоў.

Палітоляг Андрэй Фёдараў вялікі адрыў пераабранага прэзыдэнта Барака Абамы ад суперніка-рэспубліканца Міта Ромні патлумачыў тым, што Барак Абама актыўна спрычыніўся да ліквідацыяў наступстваў урагану Сэндзі:

«Я не выключаю, што ў сувязі з гэтым ураганам большая частка тых, хто хістаўся, перайшла на бок Абамы. Бо ўсе прадказаньні былі, што яны будуць роўна ісьці... Стаўленьне Абамы да Беларусі вядомае. Першыя два гады свайго папярэдняга прэзыдэнцтва ён Беларусь увогуле публічна ня згадваў, потым нешта казаў, але даволі фармальнае. Наконт Ромні я ня памятаю, каб ён у сваёй перадвыбарчай кампаніі таксама нешта казаў пра нашую краіну. Апанэнты абвінавачваюць Абаму ў тым, што ён дае Расеі шмат саступак. У той жа час, калі будзе моцная канфрантацыя паміж ЗША і Расеяй, то Расея будзе ўсімі сіламі ўцягваць Беларусь, таму я і з гэтага пункту гледжаньня ня ўпэўнены, што Ромні быў бы для нас лепшы за Абаму. Але ў прынцыпе думаю, што тут нічога ня зьменіцца».
XS
SM
MD
LG