Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сасноў: Я больш засмучаны, што ў нас прэзыдэнт застаўся той самы, а не ў ЗША


Аляксандар Сасноў

Аляксандар Сасноў

У гатэлі Crown Plaza амбасада ЗША зладзіла імпрэзу з нагоды прэзыдэнцкіх выбараў у гэтай краіне. Экспэрты, журналісты, грамадзкія дзеячы і палітыкі змаглі назіраць як тэлеканалы CNN і Euronews асьвятляюць падлік галасоў.

Экс-міністар Аляксандар Сасноў начапіў значок з выявай слана — сымбалю рэпубліканцаў, але параза іх кандыдата Міта Ромні яго асабліва не занепакоіла:

«Я больш засмучаны тым, што ў нас прэзыдэнт застаўся той жа самы, чым у Амэрыцы. Яны самі разьбяруцца. Для сьвету розьніца ў тым, хто будзе кіраваць Амэрыкай, Абама ці Ромні, невялікая. Лічу, што ў іх міжнародную палітыку вызначае ня столькі прэзыдэнт, колькі дзяржава ў цэлым. А антырасейскія выступы Ромні былі рыторыкай, накіраванай на мабілізацыю сваіх выбарцаў. Тое ж, як будзе ісьці рэальная палітыка, залежыць ад многіх абставін, і не асоба, а дзяржава тут вызначае».
XS
SM
MD
LG