Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калякін: «У ЗША вераць агучаным вынікам выбараў. У Беларусі — не»


Сяргей Калякін
Сяргей Калякін

У гатэлі Crown Plaza амбасада ЗША зладзіла імпрэзу з нагоды прэзыдэнцкіх выбараў у гэтай краіне. Экспэрты, журналісты, грамадзкія дзеячы і палітыкі змаглі назіраць як тэлеканалы CNN і Euronews асьвятляюць падлік галасоў.

Лідэр Партыі левых «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін кажа, што яму цікава назіраць за тым, як адбываецца фінальная частка выбарчай кампаніі ў ЗША:

«Тое, што Ромні, які прайграў выбары, павіншаваў Абаму, прызнаў сваю паразу, гэта вельмі добры знак, што ў краіне існуе дэмакратыя і людзі, якія бяруць удзел у выбарах, вераць у тое, што вынікі, якія абвяшчаюцца, сапраўдныя. Гэта тое, чаго няма ў Беларусі.

Але трэба прызнаць, што ні Абама, ні Ромні ня могуць вырашальна паўплываць на тое, што адбываецца ў нас. Ня варта мець завышаныя жаданьні, думаць, што нехта вырашыць нашыя праблемы. Калі мы іх самі ня вырашым, то будзем там, дзе і сёньня знаходзімся. А амэрыканская палітыка ў дачыненьні да Беларусі, я мяркую, істотна ня зьменіцца».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG