Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барак Абама: «Лепшае яшчэ наперадзе...»


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама сьвяткаваў пераабраньне ў Чыкага, дзе выступіў перад сваімі прыхільнікамі.

«Амэрыканскі народ нагадаў нам, што хоць наш шлях быў цяжкі, хоць наша падарожжа было доўгае, мы акрыялі, адваявалі свае пазыцыі і ведаем у глыбіні душы, што для Злучаных Штатаў Амэрыкі лепшае яшчэ наперадзе».

...

«У найбліжэйшыя тыдні я таксама зьбіраюся пасядзець з губэрнатарам Ромні і пагаварыць пра тое, дзе мы можам працаваць разам, каб наша краіна рухалася наперад».

...

«Наша эканоміка вяртаецца ў нармальнае рэчышча. Дзесяцігодзьдзе вайны канчаецца. Доўгая кампанія ўжо за намі. І незалежна ад таго, заслужыў я вашы галасы ці не, я слухаў вас. Я вучыўся ў вас. І вы зрабілі мяне лепшым прэзыдэнтам. І, з досьведам вашых гісторый і вашай барацьбы, я вяртаюся ў Белы Дом, з большай рашучасьцю і натхненьнем думаючы аб працы, якую трэба зрабіць, і аб будучыні, якая нас чакае».
XS
SM
MD
LG