Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тбілісі затрымалі экс-міністра абароны


Бача Ахалая
Бача Ахалая
Пасьля допыту ў пракуратуры Грузіі ў аўторак увечары затрымалі былога міністра абароны і ўнутраных справаў краіны Бача Ахалая.

Яго падазраюць у злоўжываньні службовым становішчам. Як заявіў адвакат Ахалая, на афіцыйнае выстаўленьне абвінавачаньня пракуратура мае 48 гадзінаў.

Зь імем Ахалая шмат хто ў Грузіі, перш за ўсё праціўнікі прэзыдэнта Міхаіла Саакашвілі, зьвязвае выпадкі зьдзекаў зь вязьняў у тбіліскай турме, інфармацыя пра якія зьявілася ў верасьні.

Пасьля таго, як былі абнародаваныя відэазапісы катаваньняў, Ахалая сышоў у адстаўку, а пасьля завершаных перамогаю апазыцыі парлямэнцкіх выбараў на пачатку кастрычніка пакінуў Грузію. У панядзелак ён вярнуўся ў краіну, заявіўшы, што ні ў чым не вінаваты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG