Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кавалеўскі: Адносіны з Расеяй ужо не зьяўляюцца прыярытэтам


Блогер-беларус Валер Кавалеўскі ў ранішнім жывым эфіры са штату Нью-Джэрзі.

Падчас падліку галасоў на прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША ў жывым эфіры Свабоды былі беларусы, якія цяпер жывуць у Злучаных Штатах і якія раней асьвятлялі хаду выбарчай кампаніі ў блогах на нашым сайце. Прыхільнік партыі Дэмакратаў Валер Кавалеўскі патлумачыў, што ён лічыць дасягненьнямі Барака Абамы і чаму постсавецкая прастора ўжо ня будзе прыярытэтам зьнешняй палітыкі ЗША.


Валер Кавалеўскі нарадзіўся ў вёсцы Беражное Столінскага раёна Берасьцейскай вобласьці. У 1998 годзе скончыў факультэт міжнародных адносінаў БДУ. Працаваў у міністэрстве замежных спраў, у тым ліку, у амбасадзе Беларусі ў ЗША. Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2006 года сышоў з дыпляматычнай службы. Зараз атрымлівае ступень магістра міжнародных адносінаў у Джорджтаўнскім унівэрсытэце ў Вашынгтоне.

Знаткевіч: Як вы цяпер сочыце за вынікамі выбараў?

Кавалеўскі: Зараз знаходжуся ў кампусе, ва ўнівэрсытэце. Сустрэўся са сваімі аднакурсьнікамі і мы ўсе разам адсочваем вынікі ў рэжыме рэальнага часу, адсочваем, як зьмяняюцца гэтыя лічбачкі. Увогуле, вельмі весела. Людзі радыя бачыць тыя вынікі, якія назіраюць зараз.

Знаткевіч: А вы сочыце праз тэлебачаньне, праз CNN? Праз Інтэрнэт? Ці праз што?

Кавалеўскі: Праз тэлебачаньне, глядзім CNN, так. Ну, і канешне, у кожнага зараз ёсьць і лэптопы, і айпады, і кожны максымальна сябе атачае самай актуальнай інфармацыяй наконт гэтай падзеі.

Знаткевіч: Вы кажаце, што людзі радуюцца вынікам. Я так разумею, у вас сабралася кампанія прыхільнікаў дэмакратычнай партыі і Барака Абамы, так?

Кавалеўскі: Ну, бадай што, гэта зьвязана з тым, што гэта ўнівэрсытэцкае асяродзьдзе і больш маладыя людзі мяне акаляюць зараз. Хаця тут кампанія інтэрнацыянальная, шмат міжнародных студэнтаў, якія прыехалі з розных частак
Вельмі прыемна, што беларусы такім чынам могуць паўплываць на падзеі ў ЗША ...

сьвету, але я бачу, што прыхільнікаў Абамы значна, значна больш, чым прыхільнікаў рэспубліканцаў. Дарэчы, адзін са студэнтаў, ён ізраільцянін, ён на баку Міта Ромні, што досыць незвычайна, але для гэтых выбараў сыстэматычна, таму што ізраільцяне ня вельмі задаволеныя палітыкай Барака Абамы ў дачыненьні да бліжне-ўсходніх справаў.

Знаткевіч: А чаму менавіта радуюцца прыхільнікі Абамы? Якія вынікі даюць аптымізм? Апроч Пэнсыльваніі ёсьць яшчэ падставы для аптымізму?

Кавалеўскі: Важная падстава для аптымізму — гэта сытуацыя ў штаце Агаё, дзе 18 галасоў выбарнікаў стаіць на кану. Пакуль што Абама лідзіруе ў гэтым штаце з досыць неблагой перевагай, і выглядае на тое, што ён зможа ўзяць гэты штат. І гэтых галасоў будзе дастаткова, каб атрымаць перамогу на выбарах увогуле.

Знаткевіч: Вось у нас на мапе выглядае, што ў Агаё занадта блізка галасы разьмеркаваліся і пакуль нявызначана, хто з кандыдатаў перамагае. Але па CNN ужо абвяшчаюць, што Абама перамагае, так?

Кавалеўскі: Ну, гэта вельмі важны штат. Вядома з гісторыі, што калі рэспубліканскі кандыдат не атрымлівае перамогі ў гэтым штаце, то ён прайграе выбары. Штат Агаё адметны тым, што там жыве шмат-шмат-шмат беларусаў, якія прыехалі туды з рознымі хвалямі міграцыі, і кампактна пражываюць там. Я дарэчы чытаў нейкія водгукі экспэртаў наконт гэтага штата, і яны кажуць, што людзі, якія жывуць у штаце Агайо, адметныя сваёй сьціпласьцю, працавітасьцю і адданасьцю грамадзянскаму доўгу. І нешта мне гэта нагадала апісаньне нас саміх, беларусаў. І кажуць, што ўва многім будзе вырашацца лёс гэтай кампаніі менавіта ў штаце Агаё. Вельмі прыемна, што беларусы такім чынам могуць паўплываць на падзеі ў ЗША.

Знаткевіч: Валер, вы прыхільнік Барака Абамы, вы падтрымлівалі яго ў блёгах на нашым сайце. А што ў Абамы атрымалася зрабіць за 4 гады? Бо па-ранейшаму высокі ўзровень беспрацоўя, найвышэйшы ад часоў Вялікай дэпрэсіі 30-х гадоў мінулага стагодзьдзя.

Кавалеўскі: Тут можна ўмоўна выдзеліць дзьве часткі: унутраная сытуацыя і зьнешняя палітыка. Унутраная сытуацыя — гэта беспрацоўе, фінансавы крызіс, які накрыў Злучаныя штаты амаль у апошнія месяцы прэзыдэнцтва Джорджа Буша, і паступова беспрацоўе вырасла ў выніку крызіса да 10 адсоткаў. Але
найбольшым дасягненьнем лічыцца прыняцьце Абамам закону, які ўводзіць фактычна мэдыцынскае страхаваньне для ўсіх, для кожнага амэрыканца ...

сёньня гэты ўзровень удалося панізіць да ўзроўню 7,8-7,9 адсоткаў. Гэта вельмі неблагі паказьнік і эканоміка паказвае, што ня вельмі хутка, але тым ня менш, працоўныя месцы ствараюцца, сытуацыя паляпшаецца ў многіх сэктарах эканомікі. Дарэчы, той самы штат Агаё зараз падтрымлівае Барака Абаму менавіта таму, што ён у свой час прыняў вельмі рашучыя захады для таго, каб выратаваць аўтамабільную вытворчасьць у гэтым штаце. Таму яны дзякуюць свайму прэзыдэнту. У іншых пытаньнях, а гэта сацыяльная сфэра, найбольшым дасягненьнем лічыцца прыняцьце Абамам закону, які ўводзіць фактычна мэдыцынскае страхаваньне для ўсіх, для кожнага амэрыканца, і гэта, канешне, вельмі сур’ёзны крок наперад у сацыяльнай сфэры ЗША.

Што тычыцца зьнешняй палітыкі, якая мне вельмі блізкая, таму што я ёй займаюся і прафэсійна і цяпер вывучаю больш глыбока, то на мой погляд Барак Абама здолеў ураўнаважыць тую ня вельмі спрыяльную сытуацыю ў сьвеце, якая склалася пасьля прэзыдэнцтва Джорджа Буша, калі імідж..
XS
SM
MD
LG