Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама рыхтуецца да балю з нагоды сваёй перамогі


Абама паабяцаў выбраць «вельмі рамантычную песьню» для балю з нагоды сваёй перамогі. Якую — параіцца зь Мішэль

Барак Абама ў інтэрвію радыёстанцыі Лос-Анджэлеса Kiss FM паведаміў, што для традыцыйнага балю з нагоды сваёй інаўгурацыі мае намер абраць вельмі рамантычную кампазыцыю.

«Цяпер складана казаць пра канкрэтную кампазыцыю. Я павінен пракансультавацца са сваёй жонкай Мішэль, — сказаў Абама. — Але ў любым выпадку гэта будзе павольная і вельмі рамантычная кампазыцыя».

У 2008 году Барак і Мішэль Абама выбралі песьню At Last ў выкананьні сьпявачкі Беёнс.

«Так, гэта быў правільны і добры выбар», — сказаў Абама.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG