Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пэнсыльванія дапамагла Абаму зраўняць лік


Мітынг у падтрымку Ромні ў Бостане

Мітынг у падтрымку Ромні ў Бостане

У Пэнсыльваніі, якая мае 20 галасоў электараў, упэўненую перамогу атрымаў Барак Абама.

Паводле папярэдніх вынікаў і экзыт-полаў Абама да гэтага часу атрымлівае перамогу 153 галасоў электараў — у тым ліку 46 з "хісткіх" штатаў, такія, як Мічыган, Пэнсыльванія і Вісконсін — а таксама Нью-Ёрку і яго роднага штату Ілінойс.

Прагнозы паказваюць, што Ромні да гэтага часу атрымлівае перамогу 152 галасоў электараў, у тым ліку з Тэхасу, які мае 38 галасоў электараў, а таксама са штатаў Тэнэсі, Луізіяна і Джорджыя.

Прэзыдэнт ЗША абіраецца не ўсенародным галасаваньнем, а ў выніку набраньня як найменей 270 з 538 галасоў прадстаўнікоў Электаральнай калегіі (электараў). Гэтая сыстэма была распрацаваная больш чым два стагодзьдзі таму аўтарамі Канстытуцыі ў якасьці кампрамісу паміж прыхільнікамі наўпроставага галасаваньня і тымі, хто хацеў, каб кіраўніка дзяржавы абіраў Кангрэс. Колькасьць электараў у кожным штаце роўная колькасьці дэпутатаў ад гэтага штату ў Кангрэсе, якая залежыць ад колькасьці насельніцтва ў штаце. Густанаселеная Каліфорнія мае 55 кангрэсмэнаў, адпаведна мае ў Калегіі 55 электараў. Рэдказаселеная Аляска мае ў Кангрэсе 3 прадстаўнікоў, а значыць усяго трох чалавек у Электаральнай калегіі. Амаль ва ўсіх штатах кандыдат, які набярэ бальшыню галасоў на ўсенародным галасаваньні, атрымае ўсе галасы электараў у дадзеным штаце. Электаральная калегія — рэч супярэчлівая, бо пры гэтай сыстэме прэзыдэнтам можа стаць кандыдат, які ва ўсенародным галасаваньні зойме другое месца. Гэтак здарылася ў 2000 годзе, калі Эл Гор набраў найбольш галасоў ва ўсенародным галасаваньні, аднак ня меў большасьці галасоў Электаральнай калегіі. Пераможцам быў абвешчаны Джордж Буш, які набраў 271 голас электараў, супраць 266 галасоў, адданых за Гора.

Па стане на 5 раніцы па беларускім часе, галасаваньне было скончана ў 39 з 50 штатаў.

XS
SM
MD
LG