Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мы зьвязаліся з дырэктарамі Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў ЗША Вітаўтам Кіпелем адразу пасьля таго, як ён прыйшоў з выбарчага ўчастку.

Р.С. Па вашых адчуваньнях, як падзеленая беларуская дыяспара паміж рэспубліканцамі і дэмакратамі? Ці існуе раўнавага?

Вітаўт Кіпель: Маладое беларускае пакаленьне, якое народжанае ўжо ў ЗША, будзе за Абаму. Гэта працэнтаў 20-25. Думаю, што ім падабаецца Абама, які вядзе нядрэнную ўнутраную палітыку. Ягоныя паводзіны ім падабаюцца. Але працэнтаў 70 беларускай дыяспары безумоўна будзе на баку рэспубліканцаў.

Р.С. Вашае ўражаньне ад выбарчага ўчастку. Ці шмат людзей было? Якія пакаленьні?

Вітаўт Кіпель: Я быў вельмі рана на выбарчым участку. У параўнаньні з мінулымі выбарчымі днямі, якія я ўжо перажыў зь дзясятак у ЗША, было вельмі шмат людзей. Я жыву ў грэцка-армянскім раёне, але там шмат і афраамэрыканцаў... Дык была мяшаная кампанія, чарга чалавек 50. Раней былі ўрны, цяпер гэта кампутарныя столікі. Людзі досыць актыўна бяруць удзел у гэтых выбарах.

Р.С. Па прагнозах, па вашых адчуваньнях, па таму, што гучыць па тэлебачаньні, каму аглядальнікі, камэнтатары аддаюць перавагу?

Вітаўт Кіпель: Першы раз за трыццаць гадаў я не магу сказаць, хто пераможа. Мне падаецца, што мэдыі прыхільныя да Абамы. Мне падаецца, што яны фаварызуюць Абаму, хоць некаторыя і кажуць, што гэта няпэўна. Але агульны настрой мэдыяў такі, на маю думку, што выбары будуць на карысьць Абамы.
  • 16x9 Image

    Сяргей Навумчык

    Сяргей Навумчык нарадзіўся ў 1961 годзе ў Паставах. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, служыў у войску, працаваў у віцебскай абласной газэце. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі і каардынатарам парлямэнцкай апазыцыі БНФ. У 1996 годзе атрымаў палітычны прытулак у ЗША.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG