Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У беларусаў стала менш золата


Па выніках кастрычніка золатавалютныя рэзэрвы Беларусі ў вызначэньні МВФ скараціліся на $102,8 млн і, паводле папярэдніх дадзеных, на 1 лістапада 2012 склалі $8023,2 млн у эквіваленце.

Пра гэта паведамілі ва ўпраўленьні інфармацыі і грамадзкіх сувязяў Нацыянальнага банка Беларусі.

У нацыянальным вызначэньні аб’ём золатавалютных рэзэрваў скараціўся на $126,7 млн і на 1 лістапада 2012 году склаў $8702,3 млн у эквіваленце.

«Скарачэньне золатавалютных рэзэрваў у асноўным абумоўлена пагашэньнем зьнешніх і ўнутраных абавязаньняў у замежнай валюце Нацыянальным банкам і ўрадам Беларусі, якія ў кастрычніку бягучага году былі выкананыя ў поўным аб’ёме, а таксама зьніжэньнем цэн на каштоўныя мэталы на міжнародных рынках», — патлумачылі ў Нацыянальным банку, перадае БЕЛТА.

Золатавалютныя рэзэрвы скарачаюцца чацьвёрты месяц запар, паведамляе БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG