Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня 8 лістапада: зьезд Кампартыі Кітаю, дзень нараджэньня Ластоўскага, дзень сьмерці Савіцкага


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:

Воблачнасьць, кароткачасовы дождж, тэмпэратура +7-+8 градусаў.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ


Менск, у офісе АГП (вул. В. Харужай, 22-1701), брыфінг лідэраў Аб’яднанай грамадзянскай партыі для журналістаў па выніках пасяджэньня Палітрады партыі. Пачатак у 14.00.

Менск, клюб Re: Public (Прытыцкага, 62), канцэрт амэрыканскага гурту Papa Roach. Пачатак у 19 гадзін

Пэкін, зьезд кіроўнай Камуністычнай партыі Кітаю, чакаецца, што на зьезьдзе будзе абранае новае кіраўніцтва партыі і краіны.

Масква, сустрэча прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна з прэзыдэнтам Ізраіля Шымонам Пэрэсам.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


324 — заснаваньне Канстантынопалю
1620 — у час трыццацігадовай вайны адбылася бітва на Белай Гары, якая на некалькі стагодзьдзяў пазбавіла Чэхію незалежнасьці
1793 — адкрыцьцё Люўру
1895 — Вільгельм Рэнтген вынайшаў від радыяцыі, названы пазьней рэнтгенаўскімі або X-прамянямі
1929 — адкрыцьцё Менскага заводу мэдычных прэпаратаў
1939 — у Менску адкрылася Дзяржаўная карцінная галерэя
1956 — адкрыцьцё музэя абароны Берасьцейскай крэпасьці

У гэты дзень нарадзіліся:

1050 — Сьвятаполк Ізяслававіч, Князь полацкі, тураўскі, Вялікі князь кіеўскі
1784 — Тэадор Нарбут, гісторык, археоляг, вайсковы інжынэр
1785 — Міхал Баброўскі, беларускі славіст
1858 — Тадэвуш Урублеўскі, беларускі адвакат і грамадзкі дзеяч
1883 — Вацлаў Ластоўскі, беларускі пісьменьнік, публіцыст і палітычны дзеяч
1941 — Міхась Гурын, беларускі археоляг і гісторык

У гэты дзень памерлі:

397 — Марцін, біскуп турскі, сьвяты
1953 — Іван Бунін, расейскі пісьменьнік і паэт
1964 — Валянцін Волкаў, народны мастак Беларусі
2010 — Міхась Савіцкі, савецкі і беларускі мастак

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Мы гордыя з свайго народу. Усякі іншы народ, жывучы ў такіх цяжкіх абставінах, якія выпалі на нашу долю, загінуў-бы, а наш народ выказаў незвычайную жыцьцёвую сілу. Ён ператрываў усякія злыбяды, ліхалецьці і напасьці ды перахаваў у сабе сваю родную мову і любасьць да свае Бацькаўшчыны Беларусі. Наш народ любіць праўду і красу — ён спакойны і разважны, а пры гэтым станоўкі і цьвёрды.

Вацлаў Ластоўскі
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:


Пакаралі за замах на Леніна: Васільеву ― 10, Мускаму і Сяргею ― па 7 сутак
«Паўночны паток» ― пагроза Беларусі
Андрэя Кабякова прызначылі амбасадарам Беларусі ў Расеі
Былы рэдактар «Звязды» занадта разьняволіўся?
Пра агентаў і людзей
XS
SM
MD
LG