Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турма ў Гародні: «Дашкевіч будзе ў нас 7–8 лістапада»


Гарадзенская турма

Гарадзенская турма

6 лістапада ў Гарадзенскай турме паведамілі, што туды маюць прывезьці Зьмітра Дашкевіча.

Маладафонтавец Алесь Кіркевіч атрымаў ад дзяжурнага гарадзенскай турмы зьвесткі, што Зьмітра Дашкевіча прывязуць туды для адбыцьця пакараньня. Чаму гэтыя зьвесткі, насуперак практыцы, далі яшчэ да прыбыцьця вязьня?

Алесь Кіркевіч: «Паводле дадзеных дзяжурных гарадзенскай турмы, Дашкевіча прывязуць недзе 7–8 чысла. 7-га будзе этап, і яго, хутчэй за ўсё, прывязуць. Я хадзіў у турму асабіста і атрымаў гэтыя зьвесткі. Дзяжурныя маюць выдаваць іх на патрабаваньне наведнікаў. Выпадак з Дашкевічам трошку дзіўны, бо ён яшчэ не заехаў, а яны ўжо ведаюць, што ён прыедзе. Мажліва, такую інфармацыю іх упаўнаважылі даваць, каб не было лішніх чутак, што зьнік чалавек, зьнік Дашкевіч і гэтак далей. То бок каб трошку супакоіць мэдыі, ім далі такую інфармацыю. І вось яны яшчэ да ягонага прыезду паведамілі, што ён прыедзе. Але ў выніку мы можам ужо казаць, што пэўны час Дашкевіч будзе адбываць пакараньне ў гарадзенскай турме».

Наста Палажанка: «8 лістапада мы зноў пойдзем у турму. Спадзяюся, Зьмітра ўжо прывязуць. Пакуль іншых зьвестак пра яго няма. Ніводная перасыльная турма інфармацыі не дае».

30 кастрычніка выязны Мазырскі суд пастанавіў адправіць Зьмітра Дашкевіча з мазырскай калёніі ў «крытую» турму. Афіцыйна дагэтуль не паведамлялі, у якую турму трапіць палітвязень. Між тым былі зьвесткі, што яго этапавалі адразу пасьля суду.

Гарадзенская турма. Частка 1
Гарадзенская турма. Частка 2
XS
SM
MD
LG