Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абаронцы міру супраць «нобэля» для Эўразьвязу


Міжнароднае бюро міру ў Жэнэве лічыць, што Эўразьвяз не павінен атрымаць 8 мільёнаў швэдзкіх кронаў (1,2 мільёна даляраў) у якасьці грашовай часткі сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру.


«Нобэлеўская прэмія міру 2012 была прысуджаная нязгодна з законам,» — напісаў старшыня Міжнароднага бюро міру Тумас Магнусан у лісьце распарадчыку завяшчаньня Альфрэда Нобэля, Нобэлеўскаму фонду ў Стакгольме.

Паводле Міжнароднага бюро міру, Эўразьвяз не адыгрывае вядучай ролі ў змаганьні за мір і гэткім чынам не адпавядае патрабаваньням завяшчаньня Нобэля.

Нобэлеўскую прэмію міру прызнае адмысловы камітэт, створаны нарвэскім парлямэнтам. Мэдаль і дыплём сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру будуць уручаныя прадстаўніку Эўразьвязу 10 сьнежня ў Осла, а перавод грошай з рахунку Нобэлеўскага фонду ў Стакгольме адбудзецца празь некалькі дзён пасьля гэтага.

Міжнароднае бюро міру, створанае ў 1891 годзе, лічыцца найстарэйшым міжнародным рухам за мір, які гуртуе 320 недзяржаўных арганізацый з 70 краінаў. У 1910 годзе Нобэлеўская прэмія міру была прысуджаная якраз гэтаму руху.
XS
SM
MD
LG