Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандр Вайтовіч: Сыстэма справядлівая, калі адлюстроўвае волю выбарцаў


Аляксандар Вайтовіч
Аляксандар Вайтовіч
Былы старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, акадэмік Аляксандар Вайтовіч гэтак адказаў на пытаньні Свабоды: «Ці лічыце вы сыстэму амэрыканскіх выбараў справядлівай? І за каго б вы асабіста прагаласавалі, калі б удзельнічалі ў выбарах?»

«Сыстэма справядлівая, калі яна адлюстроўвае волю выбарцаў. А ўсе астатнія нюансы, тое ці іншае, маюць другаснае значэньне. Таму я лічу, што ў ЗША нармальная, справядлівая сыстэма выбараў. Яны ёй карыстаюцца шмат гадоў, і збою гэтая сыстэма не давала. Магчыма, там складаная, двухступенчатая сыстэма выбараў, але ў выніку яна ўсё ж адлюстроўвае волю людзей. І мяняюцца прэзыдэнты пры гэтай сыстэме ня толькі раз у восем гадоў, праз два тэрміны, а час ад часу і праз адзін тэрмін, калі яны не спадабаліся выбарцам.

Што да таго, за каго б я галасаваў. Галасаваў бы за Барака Абаму. Мне здаецца, што гэта больш дэмакратычны чалавек, чым Ромні. Больш сучасных поглядаў, не такі кансэрватар».

Аляксандар Вайтовіч адмовіўся прадказваць, хто пераможа на выбарах лідэра ЗША — дзейны прэзыдэнт Барак Абама ці ягоны асноўны канкурэнт губэрнатар Міт Ромні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG