Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя станцыі мэтро запрацуюць у дзень Кастрычніцкага перавароту


Праца новых станцыяў мэтро «Грушаўка», «Міхалова» і «Пятроўшчына» пачнецца а 5.30 7 лістапада.

6 лістапада станцыі адкрывае кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка.

Першая лінія менскага мэтро стала даўжэйшая на 5,17 км.

Інтэрфакс піша, што ўлады Менску плянуюць правесьці 3-ю лінію, якая напачатку будзе складацца з 7 станцыяў. Пазьней колькасьць станцыяў павялічыцца да 14-ці.

Станцыя мэтро «Грушаўка», фота з фэйсбуку Тацяны Каравенковай



Новыя станцыі 1-й лініі мэтро

3-я лінія мэтро

Напярэдадні адкрыцьця станцый для пасажыраў

XS
SM
MD
LG