Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінская апазыцыя дамаглася перавыбараў


Стыхійны мітынг прыхільнікаў апазыцыі каля будынку Цэнтарвыбаркаму ў Кіеве
Стыхійны мітынг прыхільнікаў апазыцыі каля будынку Цэнтарвыбаркаму ў Кіеве

Цэнтральная выбарчая камісія Ўкраіны зьвярнулася ў Вярхоўную Раду з просьбай прызначыць перавыбары ў парлямэнт у пяці мажарытарных выбарчых акругах.

Як растлумачылі ў ведамстве, з-за шматлікіх парушэньняў немагчыма высьветліць сапраўдную волю выбарцаў. У Цэнтарвыбаркаме заяўляюць, што колькасьць такіх акругаў можа павялічыцца. Апазыцыя, якая патрабавала пераліку галасоў прынамсі ў 13 акругах, абвінавачвае ўлады ў фальсыфікацыі і настойвае не на адмене вынікаў галасаваньня, а на пераліку.

Каля будынку Цэнтарвыбаркаму працягваецца стыхійны мітынг прыхільнікаў апазыцыі, лідэры якой раней заявілі, што не выключаюць адмовы ад дэпутацкіх мандатаў – калі вынікі галасаваньня ня будуць перагледжаныя.

Паводле папярэдніх вынікаў выбараў, што прайшлі 28 кастрычніка, кіроўная Партыя рэгіёнаў апярэджвае апазыцыйныя сілы толькі за кошт аднамандатных акругаў. Паводле партыйных сьпісаў у Партыі рэгіёнаў – менш галасоў, чым у трох апазыцыйных партыяў. Выбары ў парлямэнт праводзіліся па зьмяшанай сыстэме.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG