Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паблізу беларуска-польскай мяжы адбыўся выбух


Выбух нявысьветленага выбуховага прыстасаваньня адбыўся паблізу беларуска-польскай мяжы ў Гарадзенскай вобласьці.

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар дзяржаўнага памежнага камітэту Аляксандар Цішчанка.

У сувязі з выбухам управа КДБ па Гарадзенскай вобласьці стварыла апэратыўна-сьледчую групу. Памежнікамі ўзмоцнена ахова мяжы на беларуска-польскім участку.

Паводле Цішчанкі, вайскоўцы гарадзенскай памежнай групы каля лініі мяжы знайшлі дзьве варонкі ад выбухаў невядомага паходжаньня. Вакол варонак былі раскіданыя рэшткі вопраткі і абгарэлай валюты.

Пра парушэньне мяжы былі праінфармаваныя польскія памежнікі, якія пазьней затрымалі сямёх нелегалаў, грамадзян Віетнама і Аўганістана.

Характар выбуху высьвятляецца, чалавечых ахвяраў на месцы няма, выяўлены прыкметы верагоднага раненьня кагосьці з групы парушальнікаў, паведамілі «Інтэрфаксу» ў КДБ. Управай КДБ па Гарадзенскай вобласьці сумесна зь іншымі праваахоўнымі структурамі ўведзены ў дзеяньне плян па рэагаваньні на тэрарыстычныя і экстрэмісцкія пагрозы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG