Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 7 лістапада: гадавіна перавароту ў Расеі, сустрэча старшыні Эўрапарлямэнту з жонкамі Бяляцкага і Статкевіча


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е:

Воблачнасьць, дождж са сьнегам, тэмпэратура плюс 4 – плюс 6 градусаў.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

Брусэль, старшыня Эўрапарлямэнту Марцін Шульц сустракаецца з Натальляй Пінчук і Марынай Адамовіч – жонкамі беларускіх палітвязьняў Алеся Бяляцкага і Міколы Статкевіча.

Менск, у Белдзяржфілярмоніі (пр. Незалежнасьці, 50) у рамках фэстывалю «Беларуская музычная восень» – канцэрт аркестра духавых інструмэнтаў «Трымітас» (Літва). Пачатак у 19.00.

Менск, у клюбе «Гудвін» (пр. Незалежнасьці, 19) – канцэрт фольк-гурта Unia, прысьвечаны прэзэнтацыі новага альбому «Едзем». Пачатак у 20.00.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1917 – пачалася Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Расеі.
1921 – у Італіі створаная Фашысцкая партыя на чале з Бэніта Мусаліні.
1933 – у Менску адкрыўся Дом Ураду.

У гэты дзень нарадзіліся:

1867 – Марыя Складоўская-Кюры, польскі фізык і хімік.
1879 – Леў Троцкі, расейскі рэвалюцыянэр.
1896 – Міхась Чарот, беларускі паэт і пісьменьнік.
1897 – Міхась Каршук, дзяяч беларускага нацыянальна-культурнага руху, краязнавец і публіцыст.
1913 – Альбэр Камю, францускі раманіст і філёзаф, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры.
1966 – Піт Паўлаў, беларускі музыка.

У гэты дзень памерлі:

1948 – Хведар Ільляшэвіч, беларускі паэт, журналіст і гісторык.
1975 – Ісак Любан, беларускі савецкі кампазытар.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Чалавек – адзіная істота, якая баіцца быць тым, што яна ёсьць.
Альбэр Камю

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:

Леніна закідалі яйкамі

7 лістапада – за кратамі як і на волі

«Беларуская мара»: яшчэ адна вэрсія падзеяў на Плошчы
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG