Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ вітае далучэньне 8 краін да санкцыяў адносна Беларусі


Эўрапейскі Зьвяз прымае да ведама і вітае далучэньне васьмі краін Эўропы, якія не ўваходзяць у Эўразьвяз, да падаўжэньня санкцыяў адносна Беларусі да 31 кастрычніка 2013 году. Пра гэта заявіла Вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па зьнешняй палітыцы і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан.

Да рашэньня ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштэйн, Македонія, Нарвэгія, Сэрбія, Харватыя, Чарнагорыя.

Рада ЭЗ на пасяджэньні ў Люксэмбургу ў кастрычніку вырашыла падоўжыць санкцыі адносна Беларусі да 31 кастрычніка 2013 году.

«Паколькі ня ўсе палітычныя зьняволеныя былі вызваленыя, ніводзін з палітвязьняў не рэабілітаваны і на фоне адсутнасьці паляпшэньняў у галіне правоў чалавека, вяршэнства закону і дэмакратычных прынцыпаў, Рада пастанавіла падоўжыць дзеяньне цяперашніх абмежавальных захадаў», — гаворыцца ў рашэньні.
XS
SM
MD
LG